Дакументальны фільм “Палякі” прэзэнтаваўся 12 і 13 студзеня ў Ваўкавыску і Гродна. Фільм прысвечаны жыццю польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. “Палякі” знятыя студыяй “Брэнтстар” сумесна з Беларускім добраахвотным таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры. Аўтар сцэнару — старшыня таварыства Антон Астаповіч, рэжысёр — Міхаіл Мілашэўскі, апэратар — Сяргей Яноўскі.
“Гэты фільм падае гістарычны матэрыял польскай гістарычнай прысутнасці ў Беларусі і асаблівасці сучаснага жыцця палякаў”, — тлумачыць Антон Астаповіч.
Першымі пабачылі фільм жыхары Ваўкавыску, дзе паказ зладжаны ў школе №8 і ў гістарычным клубе пры Таварыстве аховы помнікаў. У Гродна імпрэза ў асяродку польскай культуры сабрала больш за 200 чалавек.
Па словах Антона Астаповіча, асаблівы акцэнт гутаркі быў зроблены на ахове помнікаў вайсковых пахаванняў перыяду вайны 1919-1920 гадоў, вайны 1939 года, а таксама помнікаў, звязаных з дзейнасцю на тэрыторыі Беларусі Арміі Краёвай.
18 студзеня фільм “Палякі” змогуць пабачыць ў мар’інагорскім ў касцёле (Мар’іна Горка, Пухавіцкі р-н, Мінская вобласць) а 12-00.
Імпрэзы ў Ваўкавыску, Гродне і Мар’інай горцы ладзяцца пра падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.
Прэзентацыя кінафільму “Палякі” у Мінску з удзелам прадстаўнікоў дыпламатычнага корпусу Польшчы і СМІ адбудзецца 23 студзеня ў беларускай гістарычнай майстэрні (вуліца Сухая, 25) і пачнецца а 18.00.
На фота:
1. Антон Астаповіч у Ваўкавыску.
2. Прэзентацыя ў Горадні.
Глядзець болей па тэме на