У межах акцыі “500-годнасць”, прысвечанай юбілею беларускага кнігадруку, 3 траўня з удзелам літаратаркі і тэлевядоўцы аўтарскіх тэлевізійных праектаў Валярыны Куставай і драматурга Васіля Дранько-Майсюка адбылася творчая сустрэча са студэнтамі Факультэта міжнародных адносін Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэту. Размова ішла пра публічныя выступы, пра тое, як трымацца на публіцы, наколькі важна валодаць беларускай мовай і як ствараць крэатыўныя тэксты і каментары і быць адметным.
У межах выступу Валярына і Васіль правялі майстар-класы. Прыстуныя не толькі слухалі выклады выступоўцаў, але змаглі паўдзельнічаць і практычна паспрабаваць свае сілы ў напісанні крэатыўных тэкстаў і выкананні іх перад аўдыторыяй. Найлепшыя ў якасці ўзнагароды атрымалі часопіс “Дзеяслоў” і падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой і адбылася сустрэча. Паўтарагадзінная сустрэча зацягнулася, бо студэнты ўсё не хацелі адпускаць выступоўцаў, задаючы ім шматлікія пытанні.