16 жніўня ў г. Дзяржынску каля ГЦ “Тройка” адбылося Шоў Беларушчыны прысвечанае 500-годдзю кнігадруку. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно было разлічана на тых людзей якія магчыма ніколі б не прынялі ўдзел у падобным мерапрыемстве, каб яно адбывалася асобна. Праграма выклікала толькі станоўчыя эмоцыі. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадска-культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.