Шаноўныя сябры! Нашыя “валентынкі”, як і былыя паштоўкі “Будзьма!”, будуць распаўсюджвацца праз сістэму flycards у Мінску, Гомелі і Брэсце.
Вы маеце магчымасць павіншаваць вашага каханага ці каханую нашай віртуальнай “валентынкай”. Усё, што вам трэба зрабіць – гэта выбраць паштоўку, пазначыць ваш электронны адрас і адрас чалавека, якому яна прызначаецца, ды прыдумаць святочнае віншаванне. Будзьма закаханымі!
Разам з “валентынкай” мы выпусцілі і яшчэ адну незвычайную паштоўку.
Аматары сучаснай беларускай музыкі з лёгкасцю пазнаюць на ёй удзельнікаў гурту “Детидетей”.
Паштоўкі з выявай гурту будуць таксама распаўсюджвацца пры дапамозе сістэмы flycards.