Бард Зміцер Бартосік выступіў у цэнтры дзіцячай творчасці Фрунзенскага раёна горада Мінску 19 лістапада. Наступным днём Зьміцер разам з пісьменнікам Барысам Пятровічам выступаў у дзвюх навучальных установах Полацку, а пасля сустракаўся з мясцовай творчай інтэлігенцыяй.
“Мне падабаецца выступаць перад дзецьмі, у якіх пачынаюць блішчаць вочы, калі яны слухаюць мае спевы”, – адказаў Зміцер Бартосік на пытанне прае свае ўражанні ад выступаў перад беларускай моладдзю. Згодна меркавання спевака, існуе розніца між выступамі перад сталічнай і рэгіянальнай публікай. Маладыя людзі, якія менш прызвычаеныя да культурнай разнастайнасці сталіцы, больш шчыра радуюцца прыезду гасцей, чым мінчукі.