This movie requires Flash Player 9
26.02.2014 | Беларуская мова Навіны "Будзьма!"

Не маўчы па-беларуску! Новы праект “Будзьма беларусамі!” да Дня роднай мовы!

Кампанія “Будзьма!” віншуе ўсіх беларусаў з Міжнародным днём роднай мовы і абвяшчае акцыю “Не маўчы па-беларуску!”

Для ўсіх, хто толькі пачынае размаўляць па-беларуску ці толькі на ёй і гаворыць, хто пачынае цікавіцца роднай мовай ці ўсё пра яе ведае і выкарыстоўвае штодня, кампанія стварыла серыю паштовак, якія адназначна дапамогуць у штодзённай камунікацыі па-беларуску. Аўтаркі праекта, маладыя таленавітыя мастачкі Дар’я Мандзік і Яна Войцік, сталі не толькі пераможцамі конкурсу культурніцкіх ідэй ад “Будзьма!” але і пераможцамі конкурсу “Мы-2012”, і цяпер разам з кампаніяй заклікаюць: не маўчы па-беларуску!

Апраніся па-беларуску! — першая з новай адукацыйнай серыі паштоўка, якую кампанія сёння прадстаўляе.

Паштоўкі будуць распаўсюджвацца праз сістэму Fly Cards, а таксама на мерапрыемствах кампаніі ў Мінску і рэгіёнах. Шукайце, бярыце, удасканальвайцеся!

11

Наступная паштовачка з’явіцца і на сайце кампаніі, і на стэндах Fly Cards 7 сакавіка.

Не маўчым па-беларуску разам! 


2 Каментаў у “Не маўчы па-беларуску! Новы праект “Будзьма беларусамі!” да Дня роднай мовы!”

  1. Дмитрий says:

    “Тэпці” – больше подходит, чем “тапки”. Надо внедрить в домашнем обиходе))

  2. Алесь says:

    Хлопцы патлумачце, калі ласка, чаму на паштоўцы з адзеннем (Апраніся па-беларуску!) “ремень” (рас.) напісаны як “рэмень”(?), калі ёсць словы:

    – “пасак”, ды

    – “папруга”.

    (гл. http://www.slounik.org)

Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика