Шаноўны сябра!
Запрашаем цябе ў падарожжа “Старажытныя мясціны Магілёўшчыны”.
Ці ведаеш ты,
• колькі Шкловаў было ў гісторыі?
• што зрабіў Пётр Першы са сваімі жаўнерамі ў Горках?
• хто такі ксёндз Караль з Мсціслава?
• што расейскі Чарнаморскі флот быў пабудаваны ў Крычаве?
• чаму ў вёсцы Лясная былі ўрачыстыя мерапрыемствы 3 верасня, а пра 4 ліпеня “забыліся”?
Гэта і яшчэ шмат чаго цікавага ты зможаш даведацца падчас нашага падарожжа.
Калі ты патрапіш у першую ДЗЯСЯТКУ ўдзельнікаў – атрымаеш БОНУС!!!
Едзем на цёплым, утульным, камфартабельным аўтобусе.
Ад’язджаем з Магілёва а 8-й ранку 25 студзеня.
За ўсімі падрабязнасцямі і з усімі пытаннямі звяртайся па тэлефонах:
+375 29 6075417 Віталь
+375 29 5942019 Юля
+375 29 7610794 Кірыла
+375 44 5161548 Кірыла
Вандроўку ладзіць Маладзёжнае грамадскае аб’яднанне “Гісторыка” ў межах кампаніі “Будзьма”.
Мы цябе чакаем. Ты прыйдзеш? Не забудзься патэлефанаваць!
Наша гісторыя – ў нашых руках!