У мінулую суботу ў “Прасторы КХ” адбыўся паэтычны вечар з удзелам берасцейскіх паэтаў і гасцей з Мінску.
Свае новыя паэтычныя кніжкі “Верхні горад” і “Дзверы, замкнёныя на ключы” прэзентавалі Антон Рудак і Віталь Рыжкоў. Кульмінацыяй вечара безумоўна стала прэзентацыя новага дыску “Муры” з выдадзенымі ўпершыню ў Беларусі песнямі знакамітага польскага спевака Яцака Качмарскага, перастворанымі паэтам і бардам Андрэем Хадановічам.
Трэба зазначыць, што тэатр “Крылы Халопа” сваю “Прастору” адкрыў зусім нядаўна. Да гэтага ён не меў свайго ўласнага памяшкання. На будучыню яго плануюць выкарыстоўваць як пляцоўку для адукацыйнай, прэзентацыйнай і даследчай працы ў вобласці тэатра ды сучаснага мастацтва, а таксама ў якасці галерэі…
Антон Рудак
Васіль Барысюк
Віталь Рыжкоў
Дмітрый Рыбак
Сяргей Прылуцкі
Ціхан Чарнякевіч
Яўген Бясчасны
Ярына Дашына
Уладзімір Глазаў
Мікалай Аляксандраў
Андрэй Хадановіч.