Прэзентацыя і паказ фільму “Палякі” адбудуцца 23 студзеня ў беларускай гістарычнай майстэрні па вуліцы Сухая, 25.
Фільм, зняты кінастудыяй “Брэнтстар” сумесна з Таварыствам аховы помнікаў гісторыі і культуры, распавядае пра жыццё польскай нацыянальнай меншасці ў Беларусі. Аўтарам сцэнару выступіў старшыня Таварыства аховы помнікаў Антон Астаповіч.
Мерапрыемствы адбудуцца ў рамках кампаніі “Будзьма”. Пачатак – а 18.00.