Новы дзень – новае беларускае слова!
Унікальны каляндар на 2015 год падрыхтавала кампанія “Будзьма беларусамі!”. Новы год з календаром “Не маўчы па-беларуску” — гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік. Дызайнерскае афармленне, як і саму ідэю календара, прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”). Ежа, вопратка, кветкі, жывёлы, вандроўкі і адпачынак — каляндар узбагаціць ваш слоўнікавы запас амаль ва ўсіх сферах жыцця!
Я “нарадзіўся” там
Часам на Радзіме для рэалізацыі чагосьці не хапае — і беларусы з’язджаюць. З’язджаюць па лепшае жыццё і самарэалізацыю. З’язджаюць, каб дамагчыся поспеху і прызнання ў свеце. Відавочна, такіх менш. Але ў першую чаргу яны ў іншых краінах фармуюць меркаванне пра нас як нацыю. Менавіта пра такіх беларусаў — новы сумесны праект “Я “нарадзіўся” там” грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!“ і часопіса “Большой”. У межах праекта ў лістападзе мы пазнаёміліся з дызайнерам Дзмітрыем Самалем і кампазітарам Леонам Гурвічам.
Ведаем сваіх, шануем сваіх і ганарымся імі!
“Будзьма беларусКамі”: Чаму трэба быць нераўнадушным? (ВІДЭА)
Чаму трэба быць нераўнадушным? Гэтае пытанне мы задалі на развітанне ўсім гераіням серыі інтэрв’ю праекта “Будзьма беларусКамі!” Праекта пра неабыякавых людзей, пра жанчын — вартых прадстаўнікоў свайго пакалення і грамадства. Глядзім відэаадказ на пытанне і чытаем усе матэрыялы праекта ТУТ.
Тэма вышымеак плаўна перацякла ў вышыБАЙКІ. Кітайцы пачалі выпускаць байкі з арнаментам. Замовіць такую можна за 12 даляраў з бясплатнай дастаўкай цягам месяца.
100 кніг, якія ўсе павінныя прачытаць
Спіс найлепшых раманаў усіх часоў склаў The Telegraph. Чытачы budzma.by натхнёна шукалі, ці ёсць сярод іх беларускія.
Гжэлевая Місіс Свету абурыла сваім поглядам на традыцыйны беларускі строй
19 лістапада сусветныя СМІ паведамілі сенсацыйную навіну пра тое, што на конкурсе “Місіс Свету — 2014”, які праходзіў у ЗША, перамагла беларуская спявачка і тэлевядоўца Марына Аляксейчык. Але ў сеціве амаль адразу пачалося абурэнне выглядам беларускай канкурсанткі ў першым дэфіле.
Музычны парад 15-годдзяў
Лістапад атрымаўся насычаным на музычныя юбілеі. Адразу некалькі легендарных беларускіх гуртоў адзначылі святочнымі канцэртамі сваё 15-годдзе. Стары Ольса“запалілі” ДК МАЗ, а :B:N: і Сцяна адыгралі гарачыя канцэрты ў RE:PUBLIC і “Піратах”.
Выйшла дэбютная кніга Антона Рудака “Верхні горад”
Дэбютную кнігу Антона Рудака склалі вершы, напісаныя за апошнія пяць гадоў. Ёсць жанр гістарычнай прозы, а Антон Рудак піша гістарычную паэзію. Ён паэтызуе Мінск, існы і зніклы, і кажа пра яго з неадпаведнай свайму ўзросту настальгіяй, пераносіцца ў ваенныя часы ці ў 1930-я. «Верхні горад» — гэта знаёмыя мясціны з нечаканага ракурсу, прыватныя ўспаміны і агульная спадчына, мінулае і сучаснасць. Чытаем інтэрв’ю з выпускніком Школы маладога пісьменніка і набываем “Верхні горад” у кнігарнях!
4 o’clock з Брусам Бакнэлам: Голас і выбар
Брытанскія сем’і не толькі актыўна ўдзельнічаюць у выбарах. Яны яшчэ і ў дзяцей з маленства выхоўваюць цікавасць да палітыкі. Пра гэта, а таксама пра тое, чаму Брус Бакнэл сумуе па дэмакратычных дэбатах і як яны маглі б дапамагчы беларускаму ўраду, чытайце пост Амбасадара Яе Вялікасці для ”Будзьма!”.
Слуцкая рэспубліка і дуэлі паміж беларускімі шляхцічамі — навінкі рубрыкі “Граблі гісторыі”
Рубрыка “Граблі гісторыі” папоўнілася матэрыяламі пра Слуцкую рэспубліку — адну з найяскравейшых старонак барацьбы беларускага народа за ўласную дзяржаўнасць у найноўшай гісторыі, а таксама пра паядынкі-двубоі паміж беларускімі шляхцічамі. Не менш драматычныя, чым вядомыя французскія ўзоры з кніг Аляксандра Дзюма.
Віктар Марціновіч “робіць гэта па-венску”
Віктар Марціновіч і з Аўстрыі працягвае весці сваю калонку на budzma.by. Як там, у той Аўстрыі? Чытаем у матэрыяле “Давай зробім гэта па-венску”. А хочаце “Кнігу, што тлумачыць усё”? Калі ласка! Усё знойдзецца на сайце кампаніі “Будзьма беларусамі!”