10.04.2017 | Навіны "Будзьма!"

«Прыгоды Васількі з Брачыслаўля» і «Пяцісотгоднасць»

Пятага красавіка 2017 года ў Цэнтральнай дзіцячай бібліятэцы горада Мінска адбылася прэзентацыя кнігі археолага і гісторыка Мікалая Плавінскага «Прыгоды Васількі з Брачыслаўля». Прэзентацыя адбылася ў межах кампаніі «Пяцістогоднасць». Акрамя самога спадара Плавінскага перад вучнямі трэціх – пятых класаў гімназіі № 12 і сярэдняй школы № 154 выступілі рэканструктар Юры Усціновіч і кіраўнік музычнага гурта «Літы Талер» Дзяніс Шматко.

1

2

3

4

Падчас прэзентацыі дзеці даведаліся не толькі пра новую кнігу, але і пра жыццё і побыт сярэднявечных жыхароў Беларусі, пра іх зброю, вопратку, музычныя інструменты і шматлікія іншыя рэчы, што спадарожнічалі людзям даўніх часоў у іх штодзённых справах. Акрамя таго, дзеці змаглі паўдзельнічаць у разнастайных сярэднявечных спаборніцтвах і такім чынам дакрануцца да жыцця нашых далёкіх продкаў.

 


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика