22 сакавіка у межах святкавання пяцісотгоддзя святкавання беларускага кнігадрукавання ў сярэдняй школе № 19 горада Мінска адбыўся выступ перад школьнікамі археолага, кандыдата гістарычных навук, кіраўніка «Цэху жывой гісторыі» Мікалая Плавінскага і рэканструктара Вадзіма Пархімовіча.
Мікалай Плавінскі распавёў школьнікам пра асаблівасці працы археолагаў, пра тое, якія метады выкарыстоўвае сучасная археалагічная навука і якія задачы стаяць перад даследчыкамі мінуўшчыны. Таксама ён патлумачыў дзецям, што сучасныя археолагі мусяць валодаць ведамі ў шматлікіх галінах ведаў, бо падчас сваёй працы яны супрацоўнічаюць з антраполагамі, геолагамі, хімікамі, фізікамі і адмыслоўцамі ў іншых галінах ведаў.
Вадзім Пархімовіч, у сваю чаргу, распавёў дзецям аб дзейнасці аматараў «жывой гісторыі» – людзей, якія займаюцца аднаўленнем старажытных рамёстваў, заняткаў нашых продкаў, іх побыту і ладу жыцця. «Жывая гісторыя» сёння вельмі дапамагае археолагам у тым, як правільна зразумець асаблівасці жыццядзейнасці нашых прашчураў.
Напрыканцы сустрэчы асаблівую цікавасць у дзетак вылікала магчымасць патрымаць у руках рэканструкцыі раннесярэднявечнага ўзбраення