1 снежня на базе інтэрнату Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэту адбылося Шоў Беларушчыны для студэнтаў замежнікаў. Адметнасцю дадзенага мерапрымства было тое, што многія студэнты ўпершыню пачулі гістарычныя факты з гісторыі беларускага кнігадруку, далучыліся да беларускай мовы. Прыемным быў той факт, што яны з задавальненнем імкнуліся адказаць на пытанні віктарыны, больш даведацца пра гісторыю і культуру краіны, ў якую прыехалі вучыцца, цікавіліся беларускай мовай і чыталі вершы Максіма Багдановіча.