На заняткі моўных курсаў “Мова нанова” па тэме “Пісьменніцтва” у межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Наша “Пяцісотгоднасць” 27 кастрычніка ў Бабруйск прыехалі надзвычай цікавыя госці: паэт, празаік, тэлевядоўца, намеснік старшыні СБП Усевалад Сцебурака, паэт і выканаўца песень Алесь Камоцкі.
Слухачы даведаліся куды ісці пачаткоўцам-пісьменнікам, каб навучыцца гожа пісаць ці пачаць друкавацца, якія кнігі варта прачытаць гэтай восенню ці падарыць дзеткам на Каляды, як натхняюць на вершы чатырохлапыя сябры, як з паэзіі нараджаюцца песні, ды многае іншае.
Фота: Сяржук Лацінскі