30 лістапада ў межах грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі” у базавай школе г. Бяроза прайшла творчая сустрэча з паэткай Валянцінай Осіпавай.
На сустрэчы прысутнічалі вучні 8-ых і 9-ых класаў і настаўнікі беларускай мовы. Валянціна Осіпава пазнаёміла слухачоў з тэндэнцыямі сучаснай беларускай літаратуры, пазнаёміла вучняў з новымі вершамі і правяла гістарычную і інтелектуальную віктарыну. Асобую ўвагу паэтка звярнула пытанню пра месца беларускай мовы ў нашым жыцці. На гэту тэму правялі цікавую дыскусію з вучнямі. Размова ішла таксама пра нацыянальны гонар і пачуццё уласнай годнасці і самасвядомасці.
Сустрэча прайшла ў цёплай эмацыянальнай атмасферы. Дзеці дыскусіравалі,задавалі цікавыя пытанні, дзяліліся думкамі і ўражаннямі. Многія з іх за актыўны ўдзел былі ўзнагароджаны памятнымі паштоўкамі , а школьная бібліятэка, дзякуючы кампаніі “Будзьма беларусамі”, папоўнілася новымі экзэмплярамі сучасных беларускіх часопісаў.
Імпрэза адбылася ў межах кампані “Пяцісотгоднасць”