24 кастрычніка ў Гародні адбылася “кніжная” сустрэча ў рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць”.
Вядоўца сутрэчы, Аляксей Шэін, распавёў пра саму кампанію, прысвечаную беларускім кнігам і прымеркаваную да юбілея выдання скарынаўскай Бібліі. Аляксей прэзэнтаваў гарадзенцам пераклад на беларускую мову “Новага Запавету” і “Прыповесцяў Саламона”, зробленых з моваў арыгіналу пастарам Антоніем Бокунам.
Акрамя гэтага, удзельнікі сустрэчы пазнаёміліся з перакладам на беларускую класікі ХХ стагоддзя – кнігі Клайва Стэйплза Льюіса “Хронікі Нарніі. Пляменнік чараўніка”. Гэтая кніга з’яўляецца першай з цыклу сямі гісторый суперпапулярнай серыі пра чароўную краіну Нарнію. Выданне ажыццявілі Аляксей Шэін і Андрэй Кім. Неабходная сума была сабраная праз краўдфандынгавую кампанію на сайце talaka.by – кнігу падтрымалі каля 350-ці ахвярадаўцаў.
—-