У рамках кампаніі “Пяцісотгоднасць” прайшлі літаратурна-музычныя сустрэчы ў школах Любчы і вёскі Вялікія Вераб’евічы. Дзеці і дарослыя з захапленнем слухалі выступ музыкі Андруся Такінданга, а затым прымалі чыння ўдзел у “СкарынаКвізе”, які правёў для іх Аляксей Шэін.
Найбольш актыўныя ўдзельнікі сустрэчы і пераможцы квізу атрымалі прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” і “Пяцісотгоднасць”.