24 і 25 сакавіка Алесь Камоцкі і Георгій Ліхтаровіч мелі сустрэчы з вучнямі і настаўнікамі адпаведна – Мінскай дзяржаўнай гімназіі-каледжа мастацтваў і Сеніцкай сярэдняй школы імя Янкі Купалы. І, хаця ў Сенніцкай школе было блізу 150-ці гледачоў, а ў Мінскай практычна ўдвая меньш, менчукі ўразілі тым, што кожны з прысутных, мастакі ўсё ж, выглядаў і паводзіў сябе як асоба творчая. Адпаведнымі былі і пытанні. Сенніцкія явілі сабой не вельмі, на жаль, тыповы зараз узор канцэнтраваньня дзіцячай шляхетнасці, аднак вельмі ўсцешылі выступоўцаў разнастайнасцю сваіх пытаньняў. І там, і там вельмі прыязна былі сустрэтыя лірычныя спевы Алеся Камоцкага і мудрыя ды філігранныя ліхтарыкі Георгія Ліхтаровіча. Усе хацелі яшчэ. Яшчэ было, але не хапала часу. Пагадзіліся на тым, што гэтыя сустрэчы не апошнія.