У Віцебску абраныя пераможцы другога чвэрцьфіналу беларуска-шведскага музычнага праекту Bandscan:Belarus. Імі сталі гурты Minas Morgul, Уже і South Band. Віцебская імпрэза ладзілася ў межах кампаніі “Будзьма!”. У паўфінале конкурсу, які адбудзецца 5 снежня ў віцебскім клубе “Зебра”, гурты будуць змагацца з пераможцамі першага туру, гуртамі LaBo, Скимен і Jenowa. Віншуем пераможцаў!