Музычна-паэтычную сустрэчу з паэтам Віталём Рыжковым і музыкам Яўгенам Барышнікавым 16 чэрвеня зладзіла магілёўская суполка ТБМ пры падтрымцы кампаніі “Будзьма беларусамі!”. У чацвер вечарам пад сяброўскім дахам цэнтру “Кола” гучалі беларускія вершы і спевы маладых і таленавітых творцаў у аўтарскім выкананні, а гучанне простай акустычнай гітары ў руках Яўгена Барышнікава падзівіла магілёўцаў!