Дзень першы: 03.10.17
Сустрэча першая. Дзятлава. Музей.
На пад’ездзе да Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея, увагу прыцягвае харызматычная скульптура, якая нагадвае адначасова і Маісея-Машэку і Ўладзіміра Мулявіна. Афіцыйна – тое мясцовы герой Філідовіч, але сапраўднае мастацтва – заўсёды больш за афіцыйную назву.
У музеі давялося выступаць перад сугуба дзявочай (чаго ў мяне не было з мінулага тысячагоддзя, калі ладзіў выступ у гомельскай жаночай выпраўленча-працоўнай калоніі) аўдыторыяй навучэнак суседняй гімназіі. Апроч мяне, выступалі “храніцель” Дзятлаўшчыны Валер Петрыкевіч і мастак Іван Козел Здаецца, імпрэза прайшла ўзаемазмястоўна.
Сустрэча другая. Вензавец.
Сярэдняя школа ў вёсцы па дарозе на Слонім. Весь Вензавец узгадваецца ў пісьмовых крыніцах на некалькі дзесяцігоддзяў раней за Дзятлава – напрыканцы ХV стагоддзя.
Тры старэйшых класы ў стандартнай аўдыторыі.
Сярэдняя школа ў колішнім райцэнтры, а цяпер мястэчку-вёсцы Дзятлаўскага раёна між Дзятлавам і Слонімам.
Тут у актавую залю кіраўнікі школы сабралі, падобна, абсалютную большасць сваіх вучняў.
Дзень другі: 04.10.17
Сустрэча чацвертая. Дзятлава. СШ №1.
Сустрэча пятая. Жукоўшчына. Базавая сярэдняя школа.
Сустэча шостая. Дзятлава. СШ №3
Сустрэчы з Андрэем Мельнікавым адбываліся ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “Пяцісотгоднасць”.