28 красавіка ўпершыню адбылося выязное Шоў Беларушчыны ў Нясвіжы. Адметнасцю дадзенага мерапрыемства было тое, што яно праходзіла не для новай аўдыторыі, а для пераможцаў папярэдніх Шоў Беларушчыны і з’яўлялася другім этапам праграмы. Для дзяцей была арганізавана экскурсія ў Нясвіжскі палац і іншыя гісторыка-культурныя каштоўнасці г Нясвіжа. Падчас мерапрыемства распавядаліся значныя факты з гісторыі гэтых мясцін і задаваліся пытанні, вялася жывая гутарка. Па заканчэнні усе атрымалі станоўчыя эмоцыі, атрымаўшы падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.