26 cтудзеня ў Чаркаскім СДК адбылося Шоу Беларушчыны для самых маленькіх наведвальнікаў установы. Па традыцыі праграма для такога ўзросту праходзіла ў форме круглага стала, на якім праз вясёлую гутарку і цікавую віктарыну дзеці атрымалі шмат інфармацыі па гісторыі, культуры і спорце нашай краіны. Асаблівы каларыт мерапрыемству надаў салодкі стол, падрыхтаваны самімі ўдзельнікамі. У канцы Шоу ўсе маленькія, але вельмі актыўныя беларусы атрымалі паштоўкі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а самыя актыўныя з усіх – яшчэ і торбачкі.