19 лютага ў гімназіі №1 г. Барысава адбылося Шоў Беларушчыны для 8-х класаў, прысвечанае міжнароднаму Дню роднай мовы. Адметнасцю дадзеных праграм былі дадатковыя пытанні прысвечаныя беларускай мове. Цікавымі былі і назвы каманд, якія ў кожным класе аб’ядноўваліся пэўнай тэмай: кветкі, ягады, космас, прырода. Так у 8”А” ўсе каманды называліся ў гонар кветак: вяргіня, валошка, шыпшына. Прыемным фактам было тое, што дзеці з задавальненнем адказвалі на пытанні віктарыны, а таксама ўвесь час распытвалі пра тыя ці іншыя факты з гісторыі і культуры нашай Бацькаўшчыны. Падчас правядзення шоў з 8 “Б” да праграмы далучыліся і пятыя класы, якія таксама прынялі ў ёй удзел. Па заканчэнні самыя актыўныя ўдзельнікі атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.