25 лістапада ў Дварышчанскім раённым культурна-спартыўным цэнтры адбылося Шоу Беларушчыны. Праграма прайшла ў даволі цёплай атмасферы, з самага пачатку дзеці станоўча ўспрынялі ўмовы гульні, што было вельмі прыемна іх настаўнікам і вядоўцу. Удзельнікі не толькі актыўна адказвалі на пытанні віктарыны, але й правакавалі адно аднаго да актыўнасці, бурна каментуючы свае паспяховыя адказы. Нягледзячы на тое, што ўдзельнікам было ўсяго па 11-14 гадоў, яны адказалі правільна амаль на ўсе пытанні. Па заканчэнні праграмы кожны атрымаў каштоўны падарунак ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”, у межах якой адбылося мерапрыемства.