14 ліпеня Шоу Беларушчыны з поспехам прайшло ў вёсцы Скірмантава Дзяржынскага раёна для дзяцей, якія наведваюць мясцовы клуб. Адметнасцю гэтага мерапрыемства і прыцягальнасцю для дзетак стаў паказаны ў пачатку Шоу мультфільм “Будзьма беларусамі!” Гэтым жа мультфільмам, толькі 21 ліпеня, пачалася праграма ў вёсцы Дворышча Дзяржынскага раёна для дзяцей, якія наведваюць мясцовую клубную ўстанову. Дзецям вельмі спадабаліся мультфільм, праграма і падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
22 ліпеня Шоу Беларушчыны праводзілася ў дзіцячым аздараўленчым лагеры імя Гастэла для 2-га атрада. Своеасаблівай рэкламай мерапрыемства стаў ранейшы выступ з праграмай у атрадзе першым. Дзеці з задавальненнем удзельнічалі ў віктарыне і цікавіліся новымі для іх фактамі з гісторыі і культуры Бацькаўшчыны, многія атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма беларусамі!”
24 ліпеня Шоу Беларушчыны было праведзенае для ўдзельнікаў канцэрту выходнага дня ў г. Дзяржынску, а 25 ліпеня яно ізноў завітала ў дзіцячы аздараўленчы лагер імя Гастэла, толькі цяпер у трэці і чацверты атрады. Гэтым разам на пытанні адказвалі не толькі дзеці, а і дарослыя (педагогі і важатыя). Шоу Беларушчыны працягвае выступы і заўжды радае бачыць дзетак і дарослых!
ул. інф