18 мая ў Навасёлкаўскай і Юцкоўскай сельскіх школах Дзяржынскага раёна Мінскай вобласці адбыліся Шоў Беларушчыны для вучняў. Адметнасцю дадзеных праграм было тое, што вучні былі рознаўзроставя з пятага па адзіннаццатыя класы, так як у сельскай мясцовасці навучаецца не шмат дзяцей. Школьнікі з інтарэсам адказвалі на пытанні віктарыны. Кожны ўдзельнік атрымаў памятны падарунак ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”