13 кастрычніка 2014 года ў Беларускім дзяржыўным універсітэце культуры і мастацтваў адбылося “Шоў Беларушчыны” для студэнтаў. Адметнасцю дадзенай праграмы стаў пашыраны блок пытанняў пра дзеячоў культуры і мастацтва. Мерапрыемства спадабалася ўсім яго ўдзельнікам, што было бачна па добрым настроі і апладысментах. Лепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі”.