У рамках кампаніі “500-годнасць” у бібліятэцы імя Астроўскага адбылася сустрэча з драматургам і акцёрам Васілём Дранько-Майсюком з навучэнцамі гімназіі № 192.
Гаворка традыцыйна зайшла пра нашага асветніка і першадрукара Францыска Скарыну. У часе гаворкі высветліліся цікавыя факты пра яго жыццё і дзейнасць. Аказалася (пра гэта вычытала адна з вучаніц), што яго знакаміты герб з Месяцам і Сонцам – гэта аўтапартрэт. Акрамя таго ў гравюрах Францыска змешчаны шмат ягоных выяў (калі ён быў маленькі, напрыклад). Яго гравюры па сіле выразнасці і экспрэсіі нехта з прысутных параўнаў з графікай Ван Гога, зазначыўшы, што, відаць, і Скарына па сваім тэмпераменце не саступаў славутаму галандцу.