16-га сакавіка ў рамках акцыі “500-годнасць” была праведзена сустрэча з супрацоўнікамі Нацыянальнага банка Беларусі. Віншаванні з вясной, чытанне лепшых вершаў беларускіх паэтаў, прысвечаных жанчынам – вось які быў асноўны змест імпрэзы. Але, безумоўна, не забылі і пра нашага першадрукара. Адна з супрацоўніц на памяць прачытала некалькі ўрыўкаў з Бібліі, а два яе калегі зрабілі музычнае аздабленне нумару.
Напрыканцы імпрэзы была тэатралізавана разыграна казка пра непаслухмянага хлопчыка, які дражніў адну дзяўчынку, але пасля сустрэчы з таемнымі ценямі Чах-чахамі стаў сапраўдным рыцарам.