У першы дзень новага навучальнага года Цэнтральная дзіцячая бібліятэка Мінска разам з кампаніяй “Пяцісотгоднасць” правяла скарынаўскія квізы.
Паўдзельнічаць у гэтай гумарыстычна-пазнавальнай віктарыне, прысвечанай 500-годдзю беларускай Бібліі і кнігадрукавання, змаглі вучні 6-8 і 10-11 класаў, агулам каля 120 чалавек. Падлеткі павінны былі адгадаць: пэўнае сцверджанне пра скарыну, якое агучвае вядоўца, – гэта факт альбо фэйк? Праводзіў квізы пісьменнік і аўтар п’есы пра Ф.Скарыну “1517” Аляксей Шэін.
Найбольш дасведчаныя гульцы атрымалі ад кампаніі “Пяцісотгоднасць” памятныя прызы.