У рамках кампаніі “Будзьма беларусамі!” і акцыі “500-годнасць” у Брэсце і Бабруйску прайшлі “скарынаўскія квізы”, прысвечаныя юбілею друкаванай беларускай Бібліі. Віктарына, якая называецца “Факт ці Фэйк?”, тычылася асобы Францішка Скарыны, яго друкарскай дзейнасці, ушанавання яго памяці, а таксама агульнай гістарычнай панарамы Еўропы напярэдадні Рэфармацыі.
Удзельнікі і пераможцы квізаў атрымалі падарункі ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”, а праводзіў квізы Аляксей Шэін.