04.04.2017 | Абмяркоўваем культуру Кірмаш праектаў Навіны "Будзьма!" Разам да справы!

Сустрэча з прадстаўнікамі кампаніі “Будзьма беларусамі!” у Слоніме

Культурнае жыццё павінна быць цікавым! Гэта магчыма толькі тады, калі яно разнастайнае, у ім адлюстраваныя інтарэсы розных супольнасцяў, а жыхары з’яўляюцца актыўнымі ўдзельнікамі працэсу.

slonim_april

Кампанія “Будзьма беларусамі!” з 2013 году па ўсёй краіне ладзіць “Кірмашы праектаў” — адмысловыя публічныя прэзентацыі, дзе прадстаўляюць свае рэалізаваныя альбо запланаваныя праекты таленавітыя, прадпрымальныя, актыўныя людзі, неабыякавыя да культуры свайго горада і гатовыя яе палепшыць.

Удзельнічаць у конкурсе можа любы ахвочы незалежна ад статусу і ўзросту. Дастаткова падаць заяўку і апісаць ідэю, якая ідзе на карысць гораду і яго жыхарам.

За час правядзення Кірмашоў праекты тычыліся наступных тэмаў: музыка, выяўленчае і сцэнічныя мастацтвы, літаратура, архітэктура, культура зносін і камунікацый, сацыяльная адказнасць бізнэсу, свядомае спажывецтва, культура стаўлення да сталых людзей, выхаванне дзяцей, экалогія, этнаграфія, культура памяці, турызм, спорт, культура адпачынку, гарадское асяроддзе, правы і самарэалізацыя людзей з асаблівасцямі, дабрачыннасць, гарадская міфалогія, культура 3.0.

Мы верым, што Слонім багаты не толькі на помнікі гісторыі, але і крэатыўныя ідэі жыхароў!

Запрашаем усіх цікаўных пазнаёміцца з намі асабіста і паразмаўляць пра:

-Для чаго мы гэта робім?

-Якімі поспехамі мы ганарымся?

-Якія цяжкасці сталі для нас добрым урокам?

-Што рабіць, калі ёсць ідэя, якую хочацца рэалізаваць?

-І самае папулярнае пытанне: ШТО МНЕ ЗА ГЭТА БУДЗЕ?

11 красавіка

Пачатак: 17.30

Кафэ “101 паверх”, вул. Чырвонаармейская, 25 (у будынку РДК)

Уваход вольны.


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика