У марозныя студзеньскія дні Уладзімір Арлоў прэзентаваў свае новыя кнігі на Віцебшчыне. Самай шматлюднай і цікавай атрымалася сустрэча родным горадз пісьменніка Полацку. У музэі беларускага кнігадрукавання ішла жывая гаворка пра пяцікніжжа Арлова, якое перад Новым годам пабачыў свет у выдавецтве Логвінаў, а таксама пра кнігу новых аповесцяў “Танцы над горадам”, што тысячамі нітачак звязаная з Полацкам.
Чытачы змаглі атрымаць аўтографы і на бестсэлеры мінулага года – кнізе “Айчына: маляўнічая гісторыя. Ад Рагнеды да Касцюшкі”, якую Уладзімір Арлоў стварыў разам з мастаком Паўлам Татарнікавым.
Сустрэчы ў Прыдзвінні адбыліся ў межах культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”