У Вілейцы адбылася музычная імпрэза, прысвечаная Яну Козел-Паклеўскаму. Некалькі дзесяткаў вялейчукоў сабраліся каб пачуць спевы вядомай бардэсы з суседняга Маладзечна.
Напачатку Ілля Якавюк распавёў пра выданне “Волат” і пра Яна Козел-Паклеўскага – аднаго з кіраўнікоў паўстання 1863-1864 гг. Усе прысутныя атрымалі ў падарунак магніцік з выявай Яна, а таксама інфармацыйны буклет пра яго.
Таццяна Беланогая распавяла пра сябе і пра свой новы альбом. Дарэчы Вялейка была першым месцам, дзе Таццяна паказала свой новы дыск, які выйшаў усяго тыдзень таму.
Як прадстаўнік кампаніі Будзьма, Таццяна задала некалькі пытанняў, і раздала падарункі: дыскі і паштоўкі.
Сустрэча прайшла ў цудоўнай сяброўскай атмасферы, таму спадабаўся і Таццяне, і слухачам.