“Гісторыка” зноў запрашае на экскурсію! Гэтым разам экскурсавод Іван Сацукевіч распавядзе пра самыя старадаўнія мясціны нашага гораду: – Ракаўскае прадмесце і Мінскае замчышча, а таксама мемарыял ахвярам Халакосту “Яма”.
Сустракаемся ў нядзелю 18 студзеня а 10.00 побач з выхадам станцыі метро “Няміга”, ля ружаў.