У межах кампаніі “500-годнасць” 1 ліпеня на фестывалі “Свята Ветру” выступіў даследчык-этналінгвіст і аўтар кнігі па этнаастраноміі “Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія” Цімафей Авілін.
Аўтар кнігі распавёў удзельнікам пра беларускія народныя ўяўленні пра нябесныя целы, пра лятучых змеяў і лятаўцаў, якія, дарэчы ў гэты час былі ў паветры. Апроч прыкладаў рэальных беларускіх традыцыйных назваў сузор’яў і зорак, удзельнікі, паглядаючы на фотаздымкі зорнага неба, выдумлялі свае найменні сузор’яў, чым працягнулі традыцую народнай намінацыі. Знайшлі адказы на такія пытанні, як “ці была народная астралогія” і “якія этна- і археастранамічныя артэфакты і комплексы вядомыя на Беларусі”. На “прыкуску” усе разам паглядзелі невялічкі мульцік пра сузор’е Курачка.
Падчас расповяду пра народныя ўяўленні пра зоркі і сузор’і, удзельнікам, якія правільна адказывалі на пытанні і прыводзілі слушныя прыклады па этнаастраноміі са свайго досведу або досведу сваіх дзядуль і бабуль, уручаліся прызы ад кампаніі “Будзьма беларусамі!”.
Фота: Юры Буракін