Бясплатнае мабільнае дастасаванне “Не маўчы па-беларуску!” ад кампаніі “Будзьма беларусамі!” дасяжнае ўсім карыстальнікам Android, а неўзабаве – і iOS.
Унікальны каляндар “Не маўчы па-беларуску!” на 2015 год цяпер заўсёды з вамі. Такі прыемны і карысны святочны падарунак падрыхтавала кампанія “Будзьма беларусамі!” для ўсіх карыстальнікаў Android. А неўзабаве мабільны каляндар з’явіцца і для iOS.
Перайсці на старонку дастасавання ў Play Market!
(Будзем удзячныя за высокую адзнаку дастасаванню!)
Новы год з календаром “Не маўчы па-беларуску!” ад “Будзьма!” – гэта 365 беларускіх словазлучэнняў у вясёлых малюнках мастачкі Дар’і Мандзік, якія будуць заўжды з вамі на вашых любімых прыладах.Папяровая версія насценнага календара, ідэю і дызайнерскае афармленне якога прапанаваў Анатоль Лазар (студыя “Адліга”), была прэзентаваная напрыканцы лістапада. За кароткі час каляндар ужо некалькі разоў дадрукоўваўся, і цяпер яго ўсё яшчэ магчыма набыць ТУТ.
Спецыяльна для кампаніі “Будзьма беларусамі!” мабільную версію календара зрабіла Студыя Ігара Назаранкі.
Набываем папяровыя календары ў падарунак сабе і блізкім!
Усталёўваем бясплатнае дастасаванне для Android!
Сочым за навінамі і чакаем для iOS!
Не маўчым разам па-беларуску ў 2015 годзе!