22 ліпеня ў дзіцячым аздараўленчым лагеры Гастэла Мінскага раёна прайшлі Шоў Беларушчыны для 3 і 4 атрадаў. Праграма парадавала ўсіх удзельнікаў цікавымі фактамі з гісторыі і культуры Беларусі. Лепшыя удзельнікі атрымалі памятныя падарункі ад грамадскай кампаніі “Будзьма Беларусамі!”.