Прэзентацыя новага нумару часопіса “Arche” прайшла ў Полацку ў музеі кнігадрукавання 25 ліпеня.
Прэзентацыю вялі галоўны рэдактар часопіса “Arche” Валер Булгакаў, пісьменнік Алесь Аркуш і полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч.
Публікі прыйшло каля 45 чалавек. З прысутных была не толькі актыўная мясцовая інтэлігенцыя, але і людзі, якія ўпершыню прысутнічалі на такіх прэзентацыях-сустрэчах.
На прэзентацыі большай часткай адбывалася жывая гутарка, якая прывяла, як лічыць Валер Булгакаў, да вельмі добрых вынікаў. Менавіта з дапамогай гэтай гутаркі яны змаглі канчаткова прыйсці да той тэмы, якая будзе панаваць у наступным нумары.
“Якая менавіта гэта тэма, можна будзе даведацца пры канцы гэтага году, калі выйдзе новы нумар”, – як заўжды з інтрыгай адказаў Валер Булгакаў.
На фота: Міхась Баўтовіч, Валер Булгакаў і Алесь Аркуш.
Больш фотаздымкаў з прэзентацыі на alesarkush.livejournal.com