4 лютага 2018 г. у Камайскім Доме культуры (Пастаўскі раён Віцебскай вобласці) адбылася літаратурна-музычная сустрэча з гуртом «Балцкі Субстрат», прысвечаная чарговым угодкам паэта і святара Казіміра Сваяка (Канстанціна Стаповіча).
Ужо добра вядомы камайцам па «сваякоўскіх» фэстах калектыў пачаў свой выступ з адмыслова падрыхтаванай праграмы на словы Казіміра Сваяка (1890 – 1926). Гэтай жа выбітнай асобе была прысвечана і праведзеная музыкамі літаратурна-біяграфічная віктарына на прызы ад грамадскай культурніцкай кампаніі «Будзьма беларусамі!».
У заключнай частцы імпрэзы гучалі песні на словы іншых аўтараў, а таксама беларускія народныя песні ў апрацоўцы «Балцкага Субстрату».
Фота Вольгі Амяльковіч