Шаноўныя ўладальнікі запрашальнікаў на святочны канцэрт кампаніі “Будзьма беларусамі!”. Нагадваем, што імпрэза адбудзецца 7 снежня ў будынку Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі, (вул. Крапоткіна, 44). Пачатак а 19.00. Усе запрашальнікі застаюцца ў сіле.
На канцэрце выступяць: Рыгор Барадулін, Алесь Камоцкі, Уладзімір Някляеў, Зміцер Вайцюшкевіч, Лявон Вольскі, праект “Крамбамбуля”, Севярын Квяткоўскі, Анка Упала, гурты “UNIA” і “IQ-48” і шмат хто яшчэ.
Шчыра будзем радыя вітаць вас на нашым агульным свяце!