6 снежня ў межах кампаніі “Будзьма!” у малой залі к/з “Мінск” выступіць Зміцер Вайцюшкевіч са сваім новым альбомам “Тое, што трэба”. Пачатак а 19.00.
У альбом увайшлі кампазіцыі, пакладзеныя на вершы вядомых беларускіх паэтаў Уладзімера Някляева, Генадзя Бураўкіна, Міхала Анемпадыстава і Алеся Камоцкага.
Па словах Зміцера Вайцюшкевіча, новы альбом улучае песні абсалютна рознага зместу і формы, ад патрыятычных і злабадзённых, да лірычных і кплівых. У яго склад таксама ўваходзяць кампазіцыі ў перакладзе з французскай і польскай моваў, і перапетая Зміцерам Вайцюшкевічам песня “Чок-чок”, якую першапачаткова выканала Ліка Ялінская.
Запрашаем!