19 снежня 2012 г. у Лідзе ў межах кампаніі “Будзьма беларусамі” адбылася музычная вечарына “Рыцары свабоды і сумлення. Песні на вершы Міцкевіча і Караткевіча”. Імпэза праходзіла ў гарадскім каледжы.
Падчас імпрэзы была асветлена гісторыя і лёс таемнага таварыства Віленскага універсітэта пач. 19 ст., прагучалі песні філаматаў-філарэтаў, былі пачуты творы і песні на вершы Уладзіміра Караткевіча. Адбылася віктарына і ўручэнне падарункаў ад кампаніі “Будзьма беларусамі”.
Выступ адбыўся з удзелам маладых музыкаў Рамана Абрамчука, Рамана Яраша. Вядучым сустрэчы быў Павал Каралёў.