У межах акцыі “500-годнасць беларускага кнігадруку” ў Літаратурным музеі імя Пятруся Броўкі прайшла сустрэча студэнтаў з пісьменнікам Васілём Дранько-Майсюком.
На творчай сустрэчы госць распавядаў пра жыццё і дзейнасць Францыска Скарыны і тое, як ён паўплываў на ўсю нашу культуру. Паслухаць Васіля прыйшлі студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі сувязі.
Прыемным сюрпрызам сталі для паэта творы саміх студэнтаў. Як высветлілася, сярод моладзі шмат цікавых паэтаў.
Напрыканцы сустрэчы самі студэнты зладзілі арыгінальную віктарыну, прысвечаную Ф. Скарыне. А спадар Васіль узнагародзіў самых актыўных падарункамі ад культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.