Запрашаем на творчы вечар паэта Віталя Рыжкова ў Віцебску, у межах якога будзе прэзентаванае пашыранае перавыданне кнігі вершаў “Дзверы, замкнёныя на ключы”.
14 кастрычніка ў 19:00, бітлз-клуб “Паддашак”
(вул. Кастрычніцкая,12)
інфа: 029 8940517
Віталь Рыжкоў — паэт, перакладчык, лаўрэат прэміі “Дэбют” імя Максіма Багдановіча за найлепшую дэбютную кнігу паэзіі (2010), лаўрэат прэміі “Залаты апостраф” часопіса “Дзеяслоў” (2008), пераможца паэтычных слэмаў у Беларусі і Украіне, фіналіст літаратурных конкурсаў Беларускага ПЭН-Цэнтра.
Падзея ладзіцца ў межах ГКК Будзьма Беларусамі!