16.04.2017 | Каляндар Культура Навіны "Будзьма!"

Вялікдзень: Хрыстос уваскрос!

vialikdzien

Кампанія “Будзьма беларусамі!” паведамляе: раней гэта яўна было галоўнае свята. Як чаму? А навошта перад негалоўным хату начыста мыць? Абуджэнне прыроды, зноў жа, дні пабольшалі. Добры пачатак!

Пра яйкі і булкі вы ведаеце. Ну, хіба хітрасць: яйка дзялілі на колькасць сямейнікаў і разам з’ядалі, каб цэлы год адно аднаго трымацца. А другое ў ваду – і памыцца, каб самым прыгожым быць і год не хварэць. Біцца можна было толькі велікоднымі яйкамі, а міжсобку – ані: а не тое градам пасячэ.

На Вялікдзень валачобнікі хадзілі – але толькі мужчыны, якія спявалі пад вокнамі асаблівыя песні: абавязкова пазітыўныя і вельмі доўгія ды эпічныя, што круцейшыя за любую Калевалу!


Дадаць каментар

*

*

Апошнія навіны

Яндекс.Метрика