1 сакавіка ў Беларускім дзяржаўным універсітэце культуры і мастацтваў, а 16 сакавіка ў бібліятэцы імя Францішка Багушэвіча г. Мінска адбыліся Шоў Беларушчыны прымеркаваныя да юбілея беларускага кнігадрукавання. Мерапрыемствы праходзілі ў добрай сяброўскай атмасферы, праграма не пакінула нікога абыякавым да тэмы кнігадрукавання і выклікала шмат станоўчых эмоцый і прыемных уражанняў. Найлепшыя атрымалі падарункі ад грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!”.