Аўтары культурнага альманаху “pARTisan” Артур Клінаў, Валянцін Акудовіч і Алесь Анціпенка прэзентуюць у наступную пятніцу ў Брэсце новы, восьмы, нумар “pARTisan”у.
Гэтым разам вядомыя пісьменнікі, культуролагі і філосафы абмяркоўваюць праблемы веры. Месца, якое займае вера ў жыцці сённяшняй Беларусі і беларусаў, што такое праваслаўны атэізм, “камуністычная традыцыя жыцця без Бога” – толькі некаторыя з тэмаў, якія напоўніцу раскрываюцца на старонках беларускага элітнага культуралагічнага часопісу.
Восьмы нумар “pARTisan”у улучае артыкулы культуролагаў Тодара Кашкурэвіч “Тутэйшыя і вера” і Андрэя Расінскага “Свецкае паганства”, пісьменніка Адама Глобуса “Вільня – артыстычная сталіца”.
Акрамя прэзентацыі “partisan”у таксама адбудзецца акустычны канцэрт барда Зміцера Бартосіка.
Дата і месца правядзення імпрэзы: 23 студзеня а 18.00, АКЦ “Мост” (вуліца Савецкая, 73).