20 кастрычніка паэты Эдуард Акулін і Леанід Дранько-Майсюк наведалі Слонімшчыну, дзе правялі дзве творчыя сустрэчы: у Гімназіі №1 горада Слоніма і Жыровіцкай СШ. Падчас сустрэч ішла гаворка пра сённяшні дзень беларускай літаратуры, а таксама адбыліся прэзентацыі выдавецкіх навінак:14 нумара часопіса “Верасень”, кнігі Анатоля Сыса “Берагі майго юнацтва”, кнігі “Бой з сабой” Алеся Бяляцкага і зборніка паэтычных прысвячэнняў “Слонімскія настроі”, які ўклаў і выдаў вядомы слонімскі паэт і краязнаўца Сяргей Чыгрын.
Абедзьве сустрэчы адбыліся ў межах акцыі “Пяцісотгоднасць”, якую напярэдадні юбілею беларускага кнігадрукавання ладзіць кампанія “Будзьма беларусамі!”.